English

Главная страница | Книги | Издания | Биография | Статьи и рецензии, интервью | Премии | Театр | Фильмография | Фотоальбом | Контакт 

Статьи и рецензии, интервью
 

 

 

 

У Менску прэзэнтаваны фільм паводле «Чарнобыльскай малітвы»

Хуаніта Уілсан прэзэнтавала фільм паводле «Чарнобыльскай малітвы» ў Менску 26 красавіка

 

«Дзьверы» («The Door») — дэбютная кіна-рэжысэрская праца вядомай прадусаркі й акторкі зь Ірляндыі Хуаніты Ўілсан (Juanita Wilson).

У аснову сюжэта пакладзены «Маналёг пра цэлае жыцьцё, напісаны на дзьвярах» — рэальная гісторыя з кнігі «Чарнобыльская малітва» Сьвятланы Алексіевіч.

Герой стужкі — Нікалай Калугін, у якога ад радыяцыі памірае дачка. Каб пахаваць дзяўчынку паводле сямейнай традыцыі — на дзьвярах роднай хаты — герой адпраўляецца ў Чарнобыльскую зону…

Ролі выконваюць беларускія акторы Ігар Сігаў (Тэатар беларускай драматургіі) і Джульета Казакевіч‑Герынг (Маскоўскі тэатар «Школа сучаснай п’есы»).

Кароткамэтражны фільм, зьняты на кінастужку, ствараўся ў Прыпяці, усяго за некалькі кілямэтраў ад чарнобыльскага рэактара. Рэалістычны антураж, праўдзівасьць гісторыі — рэдкі глядач застанецца абыякавы: на праглядзе многія ня здолелі стрымаць сьлёзы.

Хуаніта Ўілсан спадзяецца, што фільм убачыць шырокая аўдыторыя ў Беларусі — праз распаўсюд, альбо нават па тэлебачаньні. Гісторыя з «Чарнобыльскай малітвы» захапіла яе яшчэ 3 гады таму. Цяпер, калі фільм гатовы, яна адчувае палёгку.

У Менску, у атачэньні актораў, ёй відавочна камфортна. «Разумееце, рэжысэр карыстаецца куды вялікшай любоўю здымачнай групы, чым прадусар», — сьмяецца сп-ня Ўілсан.

Хуаніта Ўілсан на IMDb
Антон Тарас
 
15:26, 28 красавiка 2008


 
Copyright © Svetlana Alexievich; Design and Programming - MK-Fotos; Контакт: литературный агент Галина Дурстхофф